From Wikipedia, the free encyclopedia
Канстыту́цыя Япо́ніі (яп.: 日本国憲法, にっぽんこくけんぽう, ніхон-коку кэнпо; англ.: Constitution of Japan, «Канстытуцыя Японскай дзяржавы») — дзеючы асноўны закон дзяржавы Японія. Была абвешчана 3 лістапада 1946 года, набыла моц 3 мая 1947 года.
канстытуцыя | |
«Канстытуцыя Японіі» | |
яп.: 日本国憲法 | |
Галіна права: | канстытуцыйнае права |
Дзяржава: | Японія |
Прыняцце: | парламентам Японіі 7 кастрычніка 21 года Сёва (1946) |
Падпісанне: | імператарам Сёва 3 лістапада 21 года Сёва (1946) |
Уступ у сілу: | 3 мая 22 года Сёва (1947) |
Першая публікацыя: | 3 мая 22 года Сёва (1947) |
Дзеючая рэдакцыя: | 3 мая 22 года Сёва (1947) |
Канстытуцыя Японіі 1947 года замяніла ранейшую Канстытуцыю Вялікай Японскай імперыі, тэрмін дзеяння якой скончыўся пасля паражэння Японіі ў Другой сусветнай вайне ў 1945 годзе[1]. На сённяшні дзень ніякіх паправак у дзеючую Канстытуцыю Японіі не ўносілася. Пры нязменнасці самой Канстытуцыі ёсць факты змены яе трактоўкі. Так, у ліпені 2014 года Кабінет міністраў Сіндза Абэ прыняў рэзалюцыю[2], якая дае новае тлумачэнне артыкула 9 Канстытуцыі Японіі.
Канстытуцыя Японіі абвяшчае японскую нацыю носьбітам дзяржаўнага суверэнітэту, а Імператара Японіі — сімвалам гэтай нацыі. Канстытуцыя гарантуе членам нацыі, асобам з японскім грамадзянствам, асноўныя правы чалавека, калі яны не супярэчаць грамадскаму дабру.
Згодна з Канстытуцыяй, улада падзелена на тры галіны — заканадаўчая, выканаўчая і судовая, прадстаўленыя адпаведна Парламентам Японіі, Урадам Японіі і Вярхоўным судом Японіі. Вышэйшым органам дзяржаўнай улады вызначаецца двухпалатны парламент. Выканаўчую вертыкаль узначальвае прэм’ер-міністр Японіі. Рэгіянальным і грамадскім аб’яднанням на месцах прадастаўляецца права на самакіраванне. Імператар пазбаўлены ўплыву на дзяржаўнае кіраванне.
Канстытуцыя Японіі вядомая як «Мірная канстытуцыя» (平和憲法, хейва кэмпо) з-за артыкула 9, які прадугледжвае адмову Японіі ад вайны як сродку вядзення дзяржаўнай палітыкі і адмову ад утрымання войска[3].
Аднак, нягледзячы на тое, што артыкул прадугледжвае адмову дзяржавы ад права весці вайну і мець узброеныя сілы, у Японіі дэ-факта ёсць армія — Сілы самаабароны. З фармальнага пункту гледжання, японская армія лічыцца асаблівым тыпам паліцэйскіх сіл, яе дзейнасць фармальна абмяжоўваецца абаронай краіны, хоць фактычна японскі флот удзельнічае ў барацьбе з піратамі ў Адэнскім заліве, абараняючы замежныя караблі. Згодна з пастановай Кабінета міністраў ад 1 ліпеня 2014 года, Японія мае права на так званую «калектыўную самаабарону» і можа выкарыстоўваць Сілы самаабароны не толькі ў выпадку ўзброенага нападу на Японію, але і ў выпадку нападу на краіны, з якімі Японія мае цесныя сувязі, а таксама ў выпадку сур’ёзнай пагрозы такога нападу.
Дзеючая Канстытуцыя Японіі з’яўляецца Вярхоўным законам Японіі, а ўсе пастановы, указы і рэскрыпты, якія супярэчаць ёй, не прызнаюцца дзеючымі.
Дзень Канстытуцыі Японіі адзначаецца штогод 3 мая.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.