From Wikipedia, the free encyclopedia
Коноплевыя (Cannabaceae) — сямейства двухдольных раслін парадку Ружакветныя. Раней сямейства ўключалі ў парадак Urticales.
Каноплевыя | ||||||||||||||||
Cannabis sativa | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Cannabaceae Martynov[3], nom. cons. | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
|
Найбольш вядомыя прадстаўнікі, хмель (Humulus) і каноплі (Cannabis), часта культывуюцца шырока сустракаюцца ва ўмераных і гарачых раёнах планеты.
Каноплевыя — шматгадовыя ці аднагадовыя травы, якія зімуюць пры дапамозе падземных карэнішчаў і каранёў, а таксама дрэвы і кусты.
Сцябло ў роду Хмель уецца, у роду Каноплі прямое.
Лісце лапчата-лопасцевае або складанае, процілеглае або ўверсе сцябла папераменнае.
Кветкі аднаполыя, двухдомныя расліны. Мужчынскія кветкі сабраны ў складаную мяцёлку, жаночыя — у каташкі або шышкі. У мужчынскай кветцы развіты просты травяністы або плёнкавы пяціраздзельны калякветнік, пяць тычынак, супраціўных долям калякветніка. У жаночай кветцы плёнкавы калякветнік мае выгляд цэльнакрайняй невялікай чашачкі, абгартальнай толькі аснаванне завязі. Песцік адзін. Завязь верхняя аднагнёздавая, з адной вісячай выгнутай семяпупышкай. Слупкоў два ці адзін, двухраздзельны.
Формула кветкі: ; [4]
Плод — арэх; насенне безбялковае; зародак або сагнуты (у канопляў) або завіты, слімаком (у хмеля).
Сямейства складаецца з 10 родаў[5]:
Aphananthe aspera, Lozanella enantiophylla, Trema orientalis, Celtis australis, хмель звычайны (Humulus lupulus), Cannabis ruderalis |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.