From Wikipedia, the free encyclopedia
Камышын (руск.: Камышин) — горад у цэнтральнай частцы Валгаградскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Камышынскага раёна.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Горад размешчаны на правым беразе Валгаградскага вадасховішча, у вусці ракі Камышынка, за 200 км на поўнач ад Валгаграда. У горадзе размешчаны: рачны порт, чыгуначная станцыя Прыволжскай чыгункі. Праз горад праходзіць федэральная аўтамабільная траса 1Р228 Сызрань — Саратаў — Валгаград. За 16 км на паўночны захад ад горада знаходзіцца вайсковы аэрадром «Лебядзінае».
У горадзе дзейнічае аўтобусны транспарт, які абслугоўвае 24 маршруты. Левы і правы бераг ракі Камышынкі (адпаведна новы і стары горад) злучае Барадзінскі мост, вядуцца размовы аб будаўніцтве другога моста ў раёне трэцяга гарадка. Муніцыпальныя аўтобусы падпарадкаваныя аўтакалоне № 1733, таксама існуе разгорнутая сетка маршрутных таксі. Кошт праезду ў аўтобусах 7 рублёў (700 беларускіх рублёў), аўтобусах ПАЗ фірмы «Алёша» 8 рублёў (800 беларускіх рублёў), у маршрутных таксі 9 рублёў (900 беларускіх рублёў). У 1980-х гадах планавалася будаўніцтва тралейбуснай лініі, але праект не быў завершаны. У памяць аб гэтым на дамбе (вул. Базарава) знаходзіцца электрычная падстанцыя, а на Саратаўскай трасе стаяць апоры ЛЭП.
Даныя ў гэтым артыкуле прыведзены станам на 2010 год. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.