![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/af/Complex_number_illustration.svg/langbe-640px-Complex_number_illustration.svg.png&w=640&q=50)
Камплексны лік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кампле́ксныя лі́кі[1] — пашырэнне мноства рэчаісных лікаў. Мноства камплексных лікаў звычайна пазначаецца праз .
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/af/Complex_number_illustration.svg/220px-Complex_number_illustration.svg.png)
Камплексны лік[2] вызначаюць як фармальную суму x + iy, дзе x і y — рэчаісныя лікі, i — уя́ўная адзі́нка, гэта значыць лік, які задавальняе раўнанне
Агульнапрынята гаварыць кампле́ксны лік, хаця часам сустракаецца і вымаўленне ко́мплексны лік. Рэчаісныя лікі ёсць асобным выпадкам камплексных лікаў і маюць выгляд z = x + i0.
Камплексныя лікі ўтвараюць алгебраічна замкнёнае поле. Гэта азначае, што мнагачлен ступені n з камплекснымі каэфіцыентамі мае роўна n камплексных каранёў. Тэарэма, якая сцвярджае гэта, называецца асноўнай тэарэмай алгебры.