From Wikipedia, the free encyclopedia
Званіца Джота — кампаніла кафедральнага сабора (Дуома) у Фларэнцыі.
Славутасць | |
Кампаніла Джота | |
---|---|
італ.: Campanile di Giotto | |
43°46′24″ пн. ш. 11°15′24″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Фларэнтыйская архідыяцэзія[d] |
Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура |
Архітэктар | Арнольфа дзі Камбіа і Джота дзі Бандонэ[4] |
Дата заснавання | 1298[3] |
Вышыня | 84,7 м |
Сайт |
duomo.firenze.it/it/scop… duomo.firenze.it/en/disc… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Будаўніцтва размешчанай да захаду ад сабора Санта-Марыя-дэль-Ф’ёрэ званіцы пачаў Джота ў 1334 годзе. Скульптурнае ўбранне кампанілы — самы важны твор Італьянскага трэчэнта, які дэманструе вытанчанае змешванне манументальнасці і гатычнай трапятлівасці.
Аўтарамі кампанілы былі тры майстры: Джота, які зрабіў агульны праект і скончыў першы ярус, Андрэа Пізана, які ў 1340-х гг. пабудаваў другі ярус з высокімі вокнамі-біфорэ, і, нарэшце, Франчэска Таленці, які дабудаваў Кампанілу і абліцаваў яе мармурамі: белым — з Карары, чырвоным з Сан-Джуста і зялёным — з Монтэ-Ферата.
Падножжа вежы ўпрыгожана барэльефамі вядучых скульптараў Рэнесансу: на другім ярусе — пано Джота, на трэцім — 16 статуй, шматлікія з якіх належаць Данатэла (арыгіналы сёння перамешчаны ў Музей сабора і заменены копіямі).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.