Камея Ганзага
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Камея Ганзага» (Парны партрэт Пталамея Філадэльфа і Арсіноі II; камея Мальмезон; італ.: Il Cammeo Gonzaga) — знакамітая камея з трохслаёвага сарданіксу, якая адносіцца да лепшых узораў антычнай гліптыкі[1]. Паводле агульнапрынятага меркавання[2], з'яўляецца самай знакамітай камеяй Эрмітажа.
Хуткія факты Матэрыял, Тэхніка ...
| ||
аўтар невядомы | ||
«Камея Ганзага». III ст. да н.э. | ||
Il Cammeo Gonzaga | ||
Матэрыял | сарданікс, срэбра | |
---|---|---|
Тэхніка | камея | |
Памеры | 15,7 зм × 11,8 зм см | |
Эрмітаж, Санкт-Пецярбург | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Уяўляе сабой парны партрэт. Хутчэй за ўсё, гэта выява эліністычных фараонаў Егіпта — мужа і жонкі, якія з'яўляліся адначасова братам і сястрой — Пталамея II Філадэльфа і Арсіноі II. Выканана ў III ст. да н.э. невядомым аўтарам у Александрыі Егіпецкай.
Захоўваецца ў Эрмітажы (Інв. № ГР-12678)[3]. Даведнік 1971 года падае звесткі — 120 зала (зала гліптыкі), 14-я вітрына; аднак на 2014 год ёсць пазнака «Не прадстаўлена на пастаянных экспазіцыях».