Камея
From Wikipedia, the free encyclopedia
Камея — разнавіднасць гемы, ювелірны выраб ці ўпрыгожванне, выкананы ў тэхніцы барэльефа на каштоўных ці напаўкаштоўных камянях ці на марской ракавіне. Супрацьлегласць інталіі, якая выконваецца ў тэхніцы паглыбленага рэльефу.
Эфект камеі выкарыстоўваецца пры чаканцы манет, калі выявы і надпісы на манетах выконваюцца ў выглядзе выпуклага рэльефу. Камеі вядомы з IV стагоддзя да н.э. У часы Рэнесансу, у XVII— XVIII ст., мастацтва камеі перажыло свой росквіт. Пры вырабе камей выкарыстоўваюць розныя матэрыялы. Звычайна для ніжніх слаёў (фону) бярэцца больш цёмны матэрыял і на цёмны фон накладваюцца выявы з больш светлага матэрыялу, гэтым дасягаецца больш кантраснае вылучэнне выявы. Для вырабу камей часта выкарыстоўваюць агат, які мае слаі рознай расфарбоўкі. Часам, для павелічэння кантраснасці колераў, выкарыстоўваюць фарбы.