Інталія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Інталія (ад італ.: intaglio — разьба, разьба па камені) — разнавіднасць гемы, ювелірны выраб ці ўпрыгожванне, выкананы ў тэхніцы паглыбленага (адмоўнага) рэльефу на каштоўных ці напаўкаштоўных камянях ці на шкле. У супрацьлегласць камеі, якая выконваецца ў тэхніцы выпуклага рэльефу.
Тэхніка інталія часта ўжываецца для вырабу пячатак, адбітак з якіх выглядае выпуклым. Таму шматлікія кольцы-пячаткі выконваліся ў тэхніцы інталія.