Шкло
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шкло — цвёрды аморфны неарганічны матэрыял, які атрымоўваецца праз хуткае астуджэнне расплаву без яго крышталізацыі. На ўзроўні атамаў цвёрдае шкло захоўвае аморфную структуру, пазбаўленую далёкага парадку, уласцівую вадкасцям. Шкло крохкае і анізатропнае. Пры награванні яно паступова размякчаецца і не мае акрэсленай тэмпературы плаўлення.
Да шклоўтвараючых адносяць тыя неарганічныя рэчывы, якія пры досыць хуткім астуджэнні расплаву не крышталізуюцца, а дубянеюць, захоўваючы аморфную будову. Звычайна расплавы шклоўтвараючых рэчываў маюць больш высокую глейкасць у параўнанні з расплавамі нешклоўтвараючых рэчываў[1].