адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Кама́рынскі сельсавет (руск.: Комаринский сельский совет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Камарын. Знаходзіцца на поўдні раёна.
Камарынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Брагінскі раён |
Уключае | 8 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Камарын |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2019) | 2 554 |
Часавы пояс | +2 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Камарынскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Камарын. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Бярозкаўскага, Карлаўскага і Кацічаўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Камарынскага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Кіраўскага сельсавета[1].
17 лістапада 1959 года вёска Камарын атрымала статус гарадскога пасёлка, утвораны Камарынскі пасялковы савет. 26 верасня 1972 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне пассавета з Новаялчанскага сельсавета перададзена вёска Іванкі[2]. 17 лістапада 2005 года скасавана вёска Скароднае[3]. 26 верасня 2006 года ў склад Камарынскага пассавета былі перададзеныя ўсе населеныя пункты — Верхнія Жары, Гдзень, Ніжнія Жары — скасаванага Верхнежароўскага сельсавета[4]. 20 жніўня 2008 года былі ліквідаваныя населеныя пункты Вяльмоў, Жалібор, Залессе, Калыбань, Крукі, Кулажын, Міхалёўка, Пасека, Пасудава, Прыстанскае, Чыкалавічы[5].
Зноў Камарынскі сельсавет утвораны 12 лістапада 2013 года ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці шляхам рэарганізацыі Камарынскага пассавета[6].
Насельніцтва паводле перапісу 2009 года — 2766 чалавек[7], з іх 86,7 % — беларусы, 8,9 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года — 2554 чалавекі[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.