From Wikipedia, the free encyclopedia
Тайста Калеві Сорса (фінск.: Taisto Kalevi Sorsa, 21 снежня 1930, Кеўруў — 16 студзеня 2004, Хельсінкі) — фінскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.
Тайста Калеві Сорса | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фінск.: Taisto Kalevi Sorsa | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Рафаэль Паасіа | ||||||
Пераемнік | Кеія Ліінамаа | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Марці Міетунен | ||||||
Пераемнік | Маўна Койвіста | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Маўна Койвіста | ||||||
Пераемнік | Хары Холкеры | ||||||
Нараджэнне |
21 снежня 1930 |
||||||
Смерць |
16 студзеня 2004 (73 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | фінск.: Taisto Kalevi Sorsa | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1957 годзе Калеві Сорса скончыў факультэт журналістыкі Інстытута грамадскіх навук у Тамперэ. З 1954 па 1957 год працаваў журналістам, выдавецкім працаўніком ў друкаваных органах Сацыял-дэмакратычнай партыі Фінляндыі (СДПФ). У 1953—1963 гадах быў супрацоўнікам ЮНЕСКА, у 1965—1969 гадах выступаў у якасці генеральнага сакратара фінляндскай камісіі ЮНЕСКА.
З 1969 года працуе сакратаром СДПФ. У 1975 годзе становіцца старшынёй партыі і прабудзе на гэтай пасадзе 12 гадоў.
З 1970 года — дэпутат парламента. У 1970—1972, 1976—1977 гадах з’яўляўся старшынёй знешнепалітычнай камісіі парламента.
У 1972, 1975—1976 і 1987—1989 гадах працаваў у якасці намесніка прэм’ер-міністра і міністра замежных спраў.
Калеві Сорса узначальваў урад Фінляндыі ў 1972—1975, 1977—1979 і 1982—1987 гадах. Будучы прэм’ер-міністрам, ён прытрымліваўся канцэпцыі пабудовы дзяржавы ўсеагульнага дабрабыту. Пры ім былі ажыццёўлены рэформы адукацыі і аховы здароўя, ўдасканалена сістэма сацыяльнага і пенсійнага забеспячэння. У знешняй палітыцы Калеві Сорса праводзіў курс на ўмацаванне АБСЕ і падтрымліваў міжнародны сацыял-дэмакратычны рух.
З 1989 года з’яўляўся старшынёй парламента Фінляндыі.
Калеві Сорса памёр ад рака ў 2004 годзе ў сябе дома ў Хельсінкі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.