Зіндэр
горад у Нігеры From Wikipedia, the free encyclopedia
горад у Нігеры From Wikipedia, the free encyclopedia
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.
Зіндэр (фр.: Zinder) — горад у паўднёвай частцы Нігера. Размешчаны недалёка ад мяжы з Нігерыяй, за 861 км на ўсход ад горада Ніямей і за 240 км на поўнач ад нігерыйскага горада Кано. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам рэгіёна Зіндэр.
| ||||||||||
Насельніцтва па дадзеных на 2012 год складае 253.766 чалавек; па дадзеных перапісу 2001 яно налічвала 170.574 чалавекі (другі па велічыні горад краіны). Да 1927 г. Зіндэр быў сталіцай французскай калоніі Нігер, а раней, да сярэдзіны XIX стагоддзя — сталіцай султаната Дамагарам і важным гандлёвым пунктам для плямёнаў хаўса, туарэгаў, фульбэ і кануры.
Горад адрозніваецца незвычайнай архітэктурай. У найстарэйшым квартале Бірні — квадратныя дамы з геаметрычным арнаментам і роспісам. У горадзе ёсць былы палац султана з рэльефнымі ўпрыгожаннямі. Таксама ў горадзе ёсць квартал Зенгу, населены пераважна племем хаўса, і Новы горад — у цяперашні час эканамічны цэнтр Зіндэра.