From Wikipedia, the free encyclopedia
Зо́ра (ад ісп.: Zorro — «ліс»[1] або сеньёр Зо́ра ісп.: Señor Zorro) — выдуманы персанаж, варыяцыя на тэму Робін Гуда, «герой у масцы», які прыходзіць на дапамогу абяздоленым жыхарам Новай Іспаніі.
Зора | |
ісп.: Zorro | |
Постар фільма «Знак Зора» (1920) | |
Стваральнік: | народная творчасць; Джонстан Мак-Калі |
Першае згадванне: | у народных аповедах — з XVII стагоддзя; у літаратуры — аповесць «Праклён Капістрана» |
Пол: | мужчынскі |
Нацыянальнасць: | мексіканец |
Ролю выконвае: | Дуглас Фэрбенкс, Гай Уільямс, Ален Дэлон, Энтані Хопкінс, Антоніа Бандэрас і іншыя |
Зора з’яўляецца персанажам народных апавяданняў жыхароў Новай Іспаніі, вядомы з пачатку XVII стагоддзя. Паводле паданняў пад маскай Зора быў не адзін канкрэтны чалавек, а розныя людзі. Калі надыходзілі цяжкія часы і народу патрабавалася дапамога, кожны ахвочы мог апрануць самаробны касцюм Зора і ананімна прыйсці на выручку. Вядомыя выпадкі, калі асобу Зора прыпісвалі розным авантурыстам, злачынцам і лідарам партызанскага руху часоў амерыкана-мексіканскай вайны. Славу літаратурнага персанажа ён атрымаў значна пазней у прыгодніцкіх кнігах пісьменніка Джонстана Мак-Калі . Упершыню ў друкаванай літаратуры ён з’яўляецца ў аповесці «Праклён Капістрана », апублікаванай у 1919 годзе. На наступны год з’явіўся першы фільм «Знак Зора» з Дугласам Фэрбенксам у галоўнай ролі. Пазней пра Зора было знята мноства фільмаў як у Амерыцы, так і за яе межамі.
Паводле народных легенд першым, хто апрануў касцюм Зора, быў багаты дваранін дон Дыега дэ ла Вега (ісп.: Don Diego de la Vega) — майстэрскі фехтавальшчык, які жыў у Каліфорніі ў гады іспанскага валадарання, хоць вызначыць, ці існаваў такі чалавек насамрэч, не ўяўляецца магчымым. Іншым вядомым прататыпам быў ірландскі авантурыст Уільям Лэмпарт (1615—1659), спалены на вогнішчы ў Мехіка па абвінавачанні ў ерасі, бурным прыгодам якога прысвяціў свой раман «Мемуары самазванца: дон Гільен дэ Лампарт, кароль Мексікі» (ісп.: Memorias de un impostor, don Guillén de Lampart, rey de México, 1872) мексіканскі пісьменнік-белетрыст Вісэнтэ Рыва Паласіа . Персанаж з часам зведаў змены, аднак нязменнай застаецца выява высакароднага і адважнага героя, які апрануты ва ўсё чорнае і хавае твар пад чорнай маскай. Ён абараняе людзей ад самаўпраўнасці ўладаў і злачынцаў.
Любімая зброя Зора — рапіра, якую ён часта выкарыстоўвае, каб пакінуць свой адметны знак — літару Z, якую наносіць трыма хуткімі рухамі. Ён таксама выкарыстоўвае пугу . У яго ёсць верны сябар — чорны конь па мянушцы «Тарнада»[2][3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.