адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Зна́менскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Знамя.
Знаменскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Слуцкі раён |
Уключае | 25 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Знамя |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 2 572 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 1795 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Афіцыйны сайт (бел.) |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Сераднікоўскі сельсавет у складзе Слуцкага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Сераднякі. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Слуцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Слуцкім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Старцавічы. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года сельсавет у складзе Бабруйскай вобласці. У 1964 годзе цэнтр сельсавета перайменаваны ў Знамя. 10 красавіка 1969 года скасаваны пасёлак Курганы[1]. 1 кастрычніка 1973 года Сераднікоўскі сельсавет перайменаваны ў Знаменскі[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 15 населеных пунктаў[3]. 20 снежня 2012 года скасаваны пасёлак Сераднякі[4]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ленінскага сельсавета (9 населеных пунктаў: Заляддзе, Кажушкі, Леніна, Нявязцы, Падлессе, Славінск, Ульянаўка, Цяраспаль, Шалавічы) і частка скасаванага Акцябрскага сельсавета (вёска Селішча)[5].
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (16 населеных пунктаў) — 1005 чалавек[6], з іх 95,0 % — беларусы, 2,7 % — рускія, 1,1 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года (25 населеных пунктаў) — 2572 чалавекі[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.