Знаменскі сельсавет (Брэсцкі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Зна́менскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Знаменка.
16 ліпеня 1954 года быў утвораны Дурыцкі сельсавет шляхам перайменавання Страдзецкага сельсавета, калі ён быў пераданы з Брэсцкага раёна ў Дамачаўскі раён, вёскі Заказанка і Прылукі са Страдзецкага сельсавета адышлі ў склад Гершонскага сельсавета, у склад Страдзецкага сельсавета ўключаны вёскі Збунін Ляплёўскага сельсавета і Дурычы Меднаўскага сельсавета, а цэнтр быў перанесены ў Дурычы (з 1964 года Знаменка)[1]. З 17 снежня 1956 года ў складзе Брэсцкага раёна. 8 верасня 1959 года Дурыцкі сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Меднаўскага сельсавета, вёска Страдзеч перададзена ў склад Гершонскага сельсавета[2].
20 снежня 1974 года Меднаўскі сельсавет перайменаваны ў Знаменскі, цэнтр перанесены ў вёску Знаменка[3]. 17 верасня 2013 года ў склад Знаменскага сельсавета былі ўключаны вёскі Заказанка, Прылукі і Страдзеч, якія раней адносіліся да скасаванага Страдзецкага сельсавета[4].
Знаменскі сельсавет уключае 12 населеных пунктаў:
Населены пункт | Статус | Насельніцтва | Паштовы індэкс |
---|---|---|---|
Альха | хутар | 26 | 225013 |
Белае Возера | пасёлак | 82 | 225026 |
Бярэсце | пасёлак | 143 | 225027 |
Дубрава | вёска | 56 | 225014 |
Заказанка | вёска | 8 | 224019 |
Збунін | вёска | 187 | 225013 |
Знаменка | аграгарадок | 1324 | 225013 |
Лясны | пасёлак | 51 | 225013 |
Медна | аграгарадок | 912 | 225014 |
Прылукі | вёска | 605 | 224019 |
Рагозна | вёска | 226 | 225013 |
Страдзеч | аграгарадок | 1579 | 225012 |
У адпаведнасці з рашэннем Выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 лютага 1994 г. № 61 на тэрыторыі Знаменскага сельсавета ўстаноўлена пагранічная зона.[5]
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (9 населеных пунктаў) — 3007 чалавек[6], з іх 89,0 % — беларусы, 5,1 % — рускія, 4,7 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года (12 населеных пунктаў) — 5426 чалавек[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.