Злучэнне (ваенная справа)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Злучэ́нне — вайсковае фарміраванне, якое складаецца з некалькіх воінскіх часцей або злучэнняў меншага складу, звычайна розных родаў войскаў (сіл), спецыяльных войскаў (службаў) або асобных часцей (падраздзяленняў) забеспячэння і абслугоўвання. Выключэннем з'яўляюцца пагранічныя атрады, паколькі асобных часцей у сваім складзе яны, як правіла, не маюць, а складаюцца з падраздзяленняў.
У адрозненне ад аб'яднанняў, склад злучэнняў, як правіла, сталы; злучэнні маюць пастаянны штат і арганізацыю. У залежнасці ад прыналежнасці да віду ўзброеных сіл, складу і вырашаемых задач злучэнні падрадзяляюцца на аператыўныя, аператыўна-тактычныя (вышэйшыя тактычныя) і тактычныя[1].
Упраўленні злучэнняў (штабы і службы) ад ўзроўню брыгада і вышэй (дывізія, корпус) і ім адпаведныя ў родах войскаў (сіл) і відах узброеных сіл — з'яўляюцца самастойнымі вайсковымі часцямі. Прыклад — вайсковая часць № 51852 — упраўленне 5-й гвардзейскай мотастралковай дывізіі (5 гв.мсд)[2] або вайсковая часць № 55523 — упраўленне 105-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі (105 гв.пдд)[3].