Воінская часць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Не блытаць з Вайсковай часцю — тэрмінам для умоўнага наймення — воінскіх часцей, караблей, упраўленняў злучэнняў, аб'яднанняў, устаноў і г.д..
Во́інская часць (в/ч) — арганізацыйна самастойная баявая, вучэбная і адміністрацыйна-гаспадарчая адзінка ў Узброеных Сілах (УС)[1].
На флоце (ваенна-марскім флоце) воінскай часці адпавядае карабель.
У УС савецкага і сучаснага перыядаў Беларусі ў кожнай воінскай часці (на караблі) для вядзення баявой, вучэбнай і адміністрацыйна-гаспадарчай дзейнасці маецца камплект гербавых пячатак і штампаў па сапраўдным і ўмоўным найменні фарміравання.
Воінскія часці, ваенныя навучальныя ўстановы, установы, арганізацыі і гэтак далей, размешчаныя пастаянна або часова ў населеным пункце або раёне (мясцовасці) з усталяванымі межамі, складаюць гарнізон.