From Wikipedia, the free encyclopedia
Земавіт IV Плоцкі ці Куяўскі (польск.: Siemowit (Ziemowit); 1352 — 21 студзеня 1426 года) — князь раўскі (1373/1374-1426), плоцкі (1381—1426), візненскі (1381—1382, 1401—1426) і белзскі (1388—1426), прадстаўнік Мазавецкай лініі Пястаў. Малодшы сын князя плоцкага і раўскага Земавіта III ад першага шлюбу з сілезскай князёўнай Эўфіміяй Апольскай.
Земавіт Мазавецкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Siemowit IV plocki | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Земавіт III | ||||||
Пераемнік | Земавіт V Раўскі, Казімір II Белзскі, Трайдзень II, Уладзіслаў I Плоцкі | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1352 | ||||||
Смерць |
21 студзеня 1426[1] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Пясты | ||||||
Бацька | Земавіт III Мазавецкі[d] | ||||||
Маці | Эўфімія Опаўская[d] | ||||||
Жонка | Аляксандра Альгердаўна[2] | ||||||
Дзеці | Яўхімія Мазавецкая[d], Марыя Мазавецкая[d], Цымбурга Мазавецкая[d], Уладзіслаў I Мазавецкі[d], Трайдзень II[d], Казімір II[d], Эмілія Мазавецкая[d], Ядзвіга Мазавецкая[d], Aleksander Mazowiecki[d], Кацярына Мазавецкая і Земавіт V[d] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Атрымаў у спадчыну ад свайго бацькі (Земавіта III, памёр у 1381 годзе) ролю прэтэндэнта на карону Польшчы, дзе са смерцю Казіміра Вялікага спынілася дынастыя Пястаў. Пасля смерці ў 1382 годзе Людовіка Венгерскага, які заняў польскі прастол па дагаворы з Казімірам, Земавіт, карыстаючыся смутамі, што падняліся ў краіне, паколькі было невядома, якая з дочак Людовіка зойме прастол, і адсутнасці якога б там ні быць урада паспрабаваў сілай сесці на польскі трон, знаходзячы сабе падтрымку ў вялікапольскай шляхце, незадаволенай кіраваннем малапольскіх вяльможаў у часы валадарання Людовіка. Аднак яго спроба скончылася няўдачай; не ўдаўся і яго другі план — захапіць Ядвігу на яе шляху ў Кракаў. Пасля каранацыі Ядвігі Земавіт заключыў з ёй дагавор (1385), паводле якога за выкуп вяртаў усе захопленыя ў безкаралеўе землі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.