Зеленалужская лінія
трэцяя лінія Мінскага метрапалітэна / From Wikipedia, the free encyclopedia
Зеленалу́жская лінія[1] (трансліт.: Zielienalužskaja linija; руск.: Зеленолужская линия) — трэцяя (зялёная) лінія Мінскага метрапалітэна. Першыя станцыі лініі («Кавальская Слабада», «Вакзальная», «Плошча Францішка Багушэвіча», «Юбілейная плошча») уведзены ва эксплуатацыю 7 лістапада 2020 года.
Хуткія факты Зеленалужская лінія, Адкрыццё першага ўчастку: ...
Зеленалужская лінія | |
---|---|
Мінскі метрапалітэн | |
Адкрыццё першага ўчастку: | 7 лістапада 2020 |
Даўжыня, км: | 3,5 км |
Колькасць станцый: | 4 |
Час паездкі: | 6 хвіл. |
Максімальная колькасць вагонаў у складзе цягніка: | 5 |
Колькасць вагонаў у саставе цягніка: | 4 |
Інтэрвал руху ў час «пік»: | 8 хвіл. |
Сярэднясутачная перавозка пасажыраў, тыс. чал./суткі: | 10 тысяч |
Самая напружаная станцыя: | Кавальская Слабада, Вакзальная |
Электрадэпо: |
ЦЧ-2 «Магілёўскае» (у будучыні — ЦЧ-3 Слуцкае) |
Закрыць
Станам на верасень 2022 года ў складзе лініі 4 станцыі, працягласць 3,5 км[2].
Запланаваная даўжыня — 17,2 км, колькасць станцый — 14. Паводле планаў, пройдзе ад Курасоўшчыны да Зялёнага Лугу кірункам вуліцы Лейтэнанта Кіжаватава, праспекта Міру, вуліц Жукоўскага, Клары Цэткін, праспекта Машэрава, вуліцы Максіма Багдановіча і Лагойскага тракту[3].