From Wikipedia, the free encyclopedia
Збігнеў (польск.: Zbigniew; 1070 — 8 ліпеня 1113?[2]) — князь Велікапольскі, Мазавецкі і Куяўскі з 1102 па 1107 гады, сын польскага князя Уладзіслава I Германа. У 1095 годзе Збігнеў з’явіўся з войскам каля Вроцлава і вымусіў свайго бацьку зрабіць яго кіраўніком Сілезіі. У нязгодзе, што ўзнікла паміж ім і ўплывовым ваяводам Сецехам, страціў свой надзел і трапіў за краты са згоды свайго бацькі. Вызваліўшыся з няволі пры падтрымцы епіскапаў і некаторых свецкіх паноў, Збігнеў аб’яднаўся з братам Баляславам; яны разам аблажылі бацьку ў Плоцку і вымусілі выгнаць Сецеха, пакінулі бацьку Мазовію, а астатнюю краіну падзялілі паміж сабой. Пасля смерці Уладзіслава з 1102 года Збігнеў, які лічыў толькі сябе законным пераемнікам свайго бацькі, пастаянна пад’юджваў супраць Баляслава знешніх ворагаў — нямецкага імператара Генрыха V і чэхаў — і часцяком разам з імі нападаў на брата. У 1106 годзе пасля няўдалай вайны супраць брата збег у Германію. Праз тры гады Генрых V з мэтай аднаўлення ўлады Збігнева ўварваўся ў Польшчу, але атрымаў паразу. У 1111 годзе Збігнеў усё ж такі вярнуўся на радзіму, але па загаду Баляслава быў кінуты за краты і там аслеплены. Праз нейкі час памёр.
Збігнеў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Zbigniew | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзіслаў I | ||||||
Пераемнік | Баляслаў III | ||||||
Нараджэнне |
1070 ці 1073 |
||||||
Смерць | 1112 ці 1107 | ||||||
Род | Пясты | ||||||
Бацька | Уладзіслаў I Герман[1] | ||||||
Маці | Przecława[d] | ||||||
Дзеці | гл. у тэксце | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.