Уладзіслаў I Герман

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзіслаў I Герман

Уладзіслаў I Герман (польск.: Władysław I Herman; 1043 — 4 чэрвеня 1102) — польскі князь (10791102), прадстаўнік дынастыі Пястаў.

Хуткія факты Князь Польшчы, Папярэднік ...
Закрыць

Барацьба за сталец

Уладзіслаў I Герман быў сынам князя Польшчы Казіміра I Аднавіцеля і Дабранегі, дачкі Уладзіміра I, вялікага князя кіеўскага. У 1079 годзе ачольваў мяцеж буйной арыстакратыі супраць свайго старэйшага брата, караля Польшчы Баляслава II Смелага. Уладзіслаў дамогся змены ўлады і заняў польскі сталец.

У адрозненне ад сваіх папярэднікаў, Уладзіслаў I не быў моцным і аўтарытарным кіраўніком і поўнасцю падпарадкаваўся дыктату магнатаў. Імкнучыся да мірных адносін са Свяшчэннай Рымскай імперыяй, Уладзіслаў Герман быў гатовы на адмову ад польскай самастойнасці, якая была з цяжкасцю здабыта яго папярэднікам: ён не прыняў каралеўскага тытулу і на працягу ўсяго часу свайго кіравання менаваўся князем Польшчы. У знешняй палітыцы Уладзіслава чакала нядоля: поўным крахам скончыліся паходы ў Заходняе Памор’е. Адначасова ўзмацнілася тэндэнцыя да феадальнай раздробленасці: правінцыяльная шляхта выходзіць з-пад кантролю княжацкай улады, у войнах выкарыстоўваецца толькі апалчэнне з памежных рэгіёнаў. Сам князь трапіў пад уплыў аднаго з лідараў польскай знаці, ваеводы Сецеха.

Найбольш сепаратысцкія настроі з’явіліся ў Сілезіі. Ачольваў мясцовае дваранства старэйшы сын Уладзіслава Збігнеў. Абапіраючыся на ваенную дапамогу Чэхіі, Збігнеў захапіў у 1092 годзе Вроцлаў і стварыў у Сілезіі напаўнезалежнае княства. Ваявода Сецех, які прадстаўляў цэнтральную ўладу, змог у хуткім часе дамовіцца з Чэхіяй і ў 1096 годзе разбіць Збігнева. Аднак Уладзіслаў Герман быў вымушаны пайсці на падзел польскай дзяржавы: па дамове 1097 года, князь перадаў Збігневу частку Вялікай Польшчы, а малодшаму сыну Баляславу — Сілезію. Сам Уладзіслаў I застаўся вярхоўным князем, галоўнакамандуючым войскам польскім, кіраўніком знешняй палітыкі і дзяржаўнай адміністрацыі. Але ўжо ў 1098 годзе вайна князя са сваімі сынамі аднавілася. Збігнеў і Баляслаў змаглі разбіць войска бацькі і ў 1099 годзе прымусілі яго да новага падзелу краіны: Збігнеў атрымаў астатнюю частку Вялікай Польшчы, Куявію і Серадзка-Ленчыцкія землі, а Баляслаў — Малую Польшчу разам з Кракавам. У выніку пад уладай князя Уладзіслава засталася толькі Мазовія. Высілкамі братоў таксама быў адхілены ад улады ваявода Сецех — лідар цэнтралісцкай партыі.

Зноскі

1. Мякотин В. А. Владислав I, король польский // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VIа. — С. 658.

2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
3. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.