Зборная Андоры па футболе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Зборная Андоры па футболе (катал.: Selecció de futbol d'Andorra) прадстаўляе Княства Андору ў міжнародных матчах па футболе. Кантралюецца Футбольнай федэрацыяй Андоры. Станам на 15 верасня 2016 года, каманда займае 203 месца ў рэйтынгу ФІФА.
Хуткія факты Андора, Канфедэрацыя ...
Андора | |||
---|---|---|---|
катал.: Selecció de futbol d'Andorra | |||
Канфедэрацыя | УЕФА (Еўропа) | ||
Федэрацыя | Футбольная федэрацыя Андоры | ||
Галоўны трэнер | Кольда | ||
Капітан | Ільдэфонс Ліма | ||
Найбольшая колькасць гульняў | Ільдэфонс Ліма (111) | ||
Найлепшы бамбардзір | Ільдэфонс Ліма (11) | ||
Хатні стадыён | Нацыянальны | ||
Код ФІФА | AND | ||
|
|||
Рэйтынг ФІФА | |||
Дзеючы | 139 ▲5 (23 лістапада 2017)[1] | ||
Найвышэйшы | 125 (верасень 2005) | ||
Найніжэйшы | 206 (снежань 2011) | ||
Першая гульня | |||
Андора 1:6 Эстонія (Андора-ла-Велья, Андора; 13 лістапада 1996) |
|||
Самая буйная перамога | |||
Андора 2:0 Беларусь (Андора-ла-Велья, Андора; 26 красавіка 2000) Андора 2:0 Албанія (Андора-ла-Велья, Андора; 17 красавіка 2002) Сан-Марына 0:2 Андора (Серавале, Сан-Марына; 22 лютага 2017) |
|||
Самае буйное паражэнне | |||
Чэхія 8:1 Андора (Ліберац, Чэхія; 4 ліпеня 2005) Харватыя 7:0 Андора (Заграб, Харватыя; 7 кастрычніка 2006) |
Закрыць
Зборная Андоры ніколі не гуляла ў фінальных стадыях чэмпіянатаў Еўропы і свету. Андора з’яўляецца аўтсайдарам еўрапейскага футбола. У актыве ўсяго 5 перамог над зборнымі Албаніі (2:0), Беларусі (2:0), Македоніі (1:0), Сан-Марына (2:0) і Венгрыі (1:0).
У 2003 годзе найлепшым іграком зборнай за апошнія 50 гадоў быў названы яе шматгадовы галкіпер, а цяпер галоўны трэнер Кольда. Гульні праводзіць на Нацыянальным стадыёне ў сталіцы краіны Андора-ла-Велья.