Зачысцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Зачы́сцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Зачысце.
Зачысцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Барысаўскі раён |
Уключае | 12 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Зачысце |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 30 сакавіка 2016 |
Насельніцтва (2009) | 649 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 222142 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Зачысцкі (Зачысценскі) сельсавет у складзе Барысаўскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана частка скасаванага Бродаўскага сельсавета (2 населеныя пункты: вёскі Кастрыца і Міхайлова)[1]. 30 сакавіка 2016 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Прыгараднага сельсавета[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) складала 649 чалавек[3], з іх 92,9 % — беларусы, 4,9 % — рускія, 1,2 % — украінцы[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: аграгарадок Зачысце, вёскі Белае, Боркі, Бутэлеўшчына, Казлы 2, Карнюшкаў Засценак, Кастрыца, Крынічкі, Міхайлова, Новае Сяло, Новае Янчына і Узнацкі Вугал.