Замагільскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чырвонаслабодскім раёне Мінскай вобласці БССР / From Wikipedia, the free encyclopedia
Замагі́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чырвонаслабодскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Замагілле.
Хуткія факты Замагільскі сельсавет, Краіна ...
Замагільскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Чырвонаслабодскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Замагілле |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Закрыць
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чырвонаслабодскага раёна Слуцкай акругі, з 1927 года — Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чырвонаслабодскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Чырвонаслабодскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Чырвонаслабодскім раёне Мінскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Мінскай вобласці.
Скасаваны 16 ліпеня 1954 года, тэрыторыя далучана да Акцябрскага сельсавета[1].