Залессе (Смаргонскі раён)
аграгарадок у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Залессе — аграгарадок у Беларусі, цэнтр сельсавета Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Насельніцтва 1030 чал. (2004). Знаходзіцца за 12 км на паўднёвы ўсход ад Смаргоні, за 90 км на паўночны захад ад Мінску. Чыгуначная станцыя на лініі Маладзечна — Вільня.
Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Аграгарадок
Залессе
| ||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл. Залессе.
Залессе — колішняя сядзіба княжацкага роду Агінскіх, да нашага часу тут захаваўся палац, дзе ў 1802—1822 гадах жыў Міхал Клеафас Агінскі.