Агінскія
вялікалітоўскі княжацкі род / From Wikipedia, the free encyclopedia
Агінскія — княжацкі род герба «Брама» (або «Агінец») у Вялікім Княстве Літоўскім, Польшчы, Аўстрыі і Расійскай імперыі.
Сваё паходжанне выводзілі ад Рурыкавічаў (казельская галіна чарнігаўскіх князёў). Паводле іншай версіі, пачынальнік роду — смаленскі князь Іван Глушонак. Назва паходзіць ад маёнтка Агінты каля Коўна. У ХVІ ст. род падзяліўся на дзве лініі: старэйшую, прадстаўнікі якой ужывалі княжацкі, а пасля і графскі тытул, і малодшую, якая страціла княжацкі тытул, але захавала за сабой шляхецтва. 3 красавіка 1868 улады Расійскай імперыі прызналі Ірэнеюша Агінскага разам з сынамі ў княжацкай годнасці і ўнеслі іх у V частку Радаводных кніг.
Ад пачатку вызнавалі праваслаўе, у XVII ст. прынялі каталіцтва.