былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Зале́скі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Новы Двор.
Залескі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Валожынскі раён |
Уключае | 22 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Новы Двор |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 28 мая 2013 |
Насельніцтва (2009) | 906 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Пятроўшчынскі сельсавет у складзе Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Пятроўшчына. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Маладзечанскага раёна. 8 чэрвеня 1963 года ў склад сельсавета з Ракаўскага сельсавета перададзены 28 населеных пунктаў (Агароднікі, Аколіца Залессе, Багданава, Будраўшчына, Бухвалаўшчына, Венгліншчына, Воўкаўшчына, Гаішча, Гервелі, Гермашышкі, Гіневічы, Гіравічы, Домінава, Заблоцкаўшчына, Загай, Залессе, Зарэчча, Касцюкі, Крупшчына, Крыніца, Лабы, Мацавічы, Новы Двор, Пелікшты, Стары Ракаў, Туркаўшчына, Шапавалы і Эпімахі), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Залессе, а сельсавет перайменаваны ў Залескі[1]. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Валожынскага раёна. 27 лістапада 1989 года ў склад ў склад Ракаўскага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (вёскі Венгліншчына, Гаішча, Гермашышкі, Гіравічы, Заблоцкаўшчына, Крыніца, Мацавічы, Пелікшты, Стары Ракаў, Туркаўшчына і Шапавалы)[2], цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Новы Двор. Скасаваны 28 мая 2013 года, тэрыторыя далучана да Ракаўскага сельсавета[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 906 чалавек[4], з іх 94,8 % — беларусы, 4,1 % — рускія[5].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 22 населеныя пункты: вёскі Агароднікі, Багданава, Будраўшчына, Воўкаўшчына, Гервелі, Гіневічы, Залессе, Звяркі, Караблі, Карнюткі, Касцюкі, Крупшчына, Крэчаўцы, Лабы, Новы Двор, Пугачы, Салаўі, Сасноўцы, Сцяцкі, Татарскія, Татары, Эпімахі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.