Закраса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Закраса, або прыкраса — тое, што дадаюць да ежы для паляпшэння яе смаку, пажыўнасці, водару і выгляду.
Прыклады традыцыйных закрас, некаторыя з іх мелі ўласныя назвы:
- соль — да ўсіх страў
- тоўчанае з цыбуляй або часнаком сала або здор — закраса для баршча;
- смажаныя на сале або алеі цыбуля, часта з морквай — для супоў;
- масла — для каш.
Для першых страў часцей за ўсё ўжываюцца ў славянскай кухні такія запраўкі, як цыбуля, морква, пятрушка, грыбы, сельдэрэй, тамат, мука, смятана, тоўчанае сала, кроп, шчаўе і г д.
Для бліноў і аладак ужываюць смятану, варэнне або кісель.
Асноўнай закрасай у посныя дні быў алей, тоўчанае льняное (польск.) (бел. і канаплянае (славенск.) (бел. семя, цёрты мак (англ.) (бел.[1].