Мука
молатае збожжа / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мука́ — харчовы прадукт, які вырабляюць перамолваннем збожжа розных культур, часцей з такіх відаў, сартоў і гатункаў хлебных збожжавых культур як пшаніца, полба, жыта, грэчка, авёс, ячмень, проса, кукуруза, рыс і дагуса. Пераважны аб’ём мукі ў свеце вырабляюць з пшаніцы. Мука — асноўны складнік для вырабу хлеба. Пшанічную пякарную муку раздзяляюць на гатункі — крупчатку, вышэйшы, першы, другі, шатраваную.