За нашу і вашу свабоду
From Wikipedia, the free encyclopedia
За нашу і вашу свабоду — дэвіз грамадзянскіх актывістаў, якія лічаць, што не можа быць свабодным народ, які заваёўвае іншы народ.[1] З'яўляецца неафіцыйным дэвізам Польшчы і часта асацыіруецца з часамі, калі салдаты родам з падзеленай Рэчы Паспалітай змагаліся ў рухах за незалежнасць па ўсім свеце[2][3].
Дэвіз існуе ў розных варыянтах, паслядоўнасць словаў у выразе можа змяняцца. У прыватнасці, можа выкарыстоўвацца выраз «за вашу і нашу свабоду».