Жыціе Феадосія Пячэрскага
From Wikipedia, the free encyclopedia
Жыціе́ Феадо́сія Пячэ́рскага — помнік літаратуры перыяду Старажытнай Русі, адзін з самых ранніх агіяграфічных твораў, які быў шырока вядомы ў Беларусі[1].
| ||||
Спіс Жыція | ||||
Аўтар(ы) | Нестар Летапісец | |||
Дата напісання | 1080-я гады ці пачатак XII стагоддзя | |||
Жанр | жыціе | |||
Змест | вялікі жыццяпіс прападобнага Феадосія Пячэрскага, які ўключае як легендарныя жыційныя матывы, так і сапраўдныя факты біяграфіі | |||
Арыгінал | невядомы | |||
Напісана каля 1091 года манахам Кіева-Пячэрскай лаўры Нестарам, упершыню надрукавана ў 1635 у «Патэрыконе…» С. Косава. Твор адпавядае ўсім кананічным патрабаванням таго часу. Нестар трымаецца ранневізантыйскіх агіябіяграфічных традыцый. У помніку пададзена жыццеапісанне ігумена Кіева-Пячэрскага манастыра, пісьменніка-палеміста Феадосія, які быў другім святым, урачыста кананізаваным Рускай царквой, і першым яе прападобным. Увага аўтара засяроджвалася на плённай дзейнасці героя па ўладкаванні манастыра, сцвярджэнні хрысціянскіх маральных ідэалаў, стойкасці ў аскезе, настойлівым самаўдасканаленні і выхаванні людзей[1].
Ён быў актыўным праціўнікам феадальных міжусобіц, намаганняў Візантыі падпарадкаваць свайму ўплыву Рускую праваслаўную царкву. Твор прыцягвае сваёй немудрагелістасцю, наіўнай прастатой, выразнасцю і праўдзівасцю. Напісана эмацыянальна насычанай, лаканічнай і яснай мовай. У ім ёсць дакладнае апісанне значных гістарычных падзей і рэальных гістарычных асоб, бытавых сцэн[1].