адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Жупра́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Жупраны.
Жупранскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Ашмянскі раён |
Уключае | 54 (49 вёсак і 5 хутароў)[1] |
Адміністрацыйны цэнтр | аграгарадок Жупраны |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 3 450 |
Плошча | 104[1] |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ашмянскага раёна Вілейскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 2 снежня 1961 года да сельсавета далучана частка скасаванага Павяжынскага сельсавета (18 населеных пунктаў: вёскі Ажалеі, Альгецішкі, Багданішкі, Бартэлі, Бярвенцы, Валынішкі, Дукойні, Кракоўка, Латавічы, Людзвінова, Лэйлубка, Міхалконі, Навашышкі, Пятрулі, хутары Відзеткі, Пасека, Ройста і Чорны Луг)[2]. 17 студзеня 1969 года ў склад Куцавіцкага сельсавета перададзены вёскі Багданішкі і Міхалконі[3]. 20 чэрвеня 1988 года да сельсавета далучана частка скасаванага Палянскага сельсавета (16 населеных пунктаў: вёскі Ажалеі, Бярвенцы, Грынцы, Дукойні, Жвірблішкі, Кракоўка, Лэйлубка, Люгоўшчына, Навашышкі, Палянкі, Паляны, Пятрулі, Цантэлі, Ягелаўшчына, хутары Бартэлі і Латавічы)[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4126 чалавек[5], з іх 88,6 % — беларусы, 7,0 % — палякі, 3,4 % — рускія, 0,6 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 3450 чалавек[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.