кароль Партугаліі (1816—1826) From Wikipedia, the free encyclopedia
Жуан (Іаан) VI (парт.: João VI o Clemente; 13 мая 1767, Лісабон — 10 сакавіка 1826, Лісабон) — кароль Аб’яднанага каралеўства Партугаліі, Бразіліі і Алгарві з 20 сакавіка 1816 па 10 сакавіка 1826 года (да 3 чэрвеня 1821 года знаходзіўся ў Бразіліі), унук Жуана (Іаана) V, сын Педру III і Марыі I, дачкі караля Жазэ I Партугальскага. Імя пры нараджэнні — Жуан Марыя Жазэ Франсішку Шаўер ды Паўла Луіш Антоніу Дамінгуш Рафаэл ды Браганса (João Maria José Francisco Xavier de Paula Luís António Domingos Rafael de Bragança).
Жуан VI | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне |
13 мая 1767[1][2] |
||||||
Смерць |
10 сакавіка 1826[1][2] (58 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Браганса | ||||||
Бацька | Педру III | ||||||
Маці | Марыя I | ||||||
Жонка | Карлота Жаакіна[3] | ||||||
Дзеці | Марыя Тэрэза Партугальская[d], Франчэска Антоніа Партугальскі[d], Марыя Ізабела Партугальская[d], Педру I, Марыя Франчэска дэ Браганса[d], Ізабела Марыя Партугальская[d], Мігел I[d], Марыя да Асунсан Партугальская[d] і Ана дэ Хесус Партугальская[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З прычыны таго, што яго маці пакутавала ад душэўнай хваробы, у 1792 годзе стаў рэгентам. Ратуючыся ад французаў, у 1807 годзе адправіўся ў Бразілію, перадаўшы кіраванне Партугаліяй нялюбаму народам англічаніну Берэсфорду. Стаўшы пасля смерці маці ў 1816 годзе каралём, Жуан пакінуў Бразілію свайму сыну дону Педру, а сам у 1821 годзе вярнуўся ў Лісабон і прызнаў прынятую картэсамі іспанскую канстытуцыю 1812 года.
Адмяніўшы яе ў 1823 годзе, яму, аднак, не атрымалася задаволіць абсалютыстаў, на чале якіх стаялі каралева Карлота і яго сын дон Мігел. Мігел збіраўся адхіліць бацьку ад улады, але яго задуме не было накавана ажыццявіцца і ён быў выгнаны, пасля чаго зноў была ўведзена канстытуцыя. 13 мая 1825 годзе Жуан павінен быў прызнаць незалежнасць Бразіліі пад уладай свайго сына дона Педру (імператар Педру I Бразільскі) і адмовіцца ад правоў на бразільскі прастол.
З 1790 года Жуан быў жанаты з іспанскай інфантай Карлотай Жуакінай (1775—1830), дачкой Карла IV. У шлюбе нарадзіліся:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.