Жармінскі раён
From Wikipedia, the free encyclopedia
Жармінскі раён (каз.: Жарма ауданы) — раён на ўсходзе Абайскай вобласці ў Казахстане. Адміністрацыйны цэнтр раёна — сяло Калбатау.
Жармінскі раён | |
---|---|
каз.: Жарма ауданы | |
Краіна | Казахстан |
Статус | раён |
Уваходзіць у | Абайскую вобласць |
Уключае | 1 гарадская і 4 пасялковыя адміністрацыі, 17 сельскіх акруг |
Адміністрацыйны цэнтр | сяло Калбатау |
Дата ўтварэння | 17 студзеня 1928 |
Насельніцтва (2016) | 41 033[1] |
Нацыянальны склад |
казахі (91,83%) рускія (6,10%)[1] |
Плошча |
22 600 км² (4-е месца) |
Часавы пояс | UTC+6 |
Паштовыя індэксы | 070600—070619[2] |
Код аўтам. нумароў | F, 16 |
Афіцыйны сайт |
Геаграфія
Раён размешчаны на ўсходзе Абайскай вобласці. Мяжуе на захадзе з Абайскім раёнам, на паўночным-захадзе — з тэрыторыяй горада абласнога падпарадкавання Семей, на паўночным-усходзе — з Уланскім раёнам, на ўсходзе — Какпекцінскім раёнам, на паўднёвым усходзе — з Тарбагатайскім раёнам, на поўдні — з Аягозскім раёнам.
Тэрыторыю раёна перасякаюць: Туркестана-Сібірская чыгуначная магістраль і чыгуначная лінія Шар—Абарона; аўтамагістралі дзяржаўнага значэння Алматы—Рыдэр і Омск—Майкапчагай. Працягласць аўтамабільных дарог раёна складае 1033,5 км.
Гісторыя
Джармінскі раён Сяміпалацінскай акругі ўтвораны 17 студзеня 1928 года з Чарскай, частак Колбінскай і Красна-Акцябрскай валасцей Усць-Каменагорскага павета, часткі Какпекцінскай воласці Зайсанскага павета і часткі Луначарскай воласці Сяміпалацінскага павета. Цэнтр — пасёлак пры станцыі Джарма.
17 снежня 1930 года акруговае дзяленне ліквідавана і ўведзена раённае дзяленне, у аснову якога пакладзены ўзбуйненыя раёны — часткі Жана-Семейскага і Усць-Каменагорскага раёнаў далучаны да Джармінскага раёна, цэнтрам раёна зацверджана сяло Георгіеўка.
20 лютага 1932 года ўтворана Усходне-Казахстанская вобласць, у склад якой увайшоў Джармінскі раён з цэнтрам у сяле Георгіеўка.
14 кастрычніка 1939 года Жармінскі (Джармінскі) раён перададзены з Усходне-Казахстанскай вобласці ў склад утворанай Сяміпалацінскай вобласці.
16 кастрычніка 1939 года з складу раёна ў ізноў утвораны Чарскі раён вылучаны 5 сельсаветаў і Чарскі пассавет.
2 студзеня 1963 года ў межах адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы ўтвораны Жармінскі сельскі раён з цэнтрам у сяле Георгіеўка. У яго склад з Чарского раёна перададзены 7 сельсаветаў.
31 снежня 1964 года аб'яднаны Жармінскі сельскі і Чарскі прамысловы раёны з цэнтрам у вёсцы Георгіеўка.
10 сакавіка 1972 года з складу Жармінскага раёна ў ізноў арганізаваны Чарскі раён перададзены 4 сельсаветы і пасёлак Ауэзаў.
3 мая 1997 года Сяміпалацінская вобласць скасавана, Жармінскі раён увайшоў у склад Усходне-Казахстанскай вобласці.
23 мая 1997 года ў склад Жармінскага раёна ўвайшла тэрыторыя скасаванага Чарскага раёна[3].
Насельніцтва
Нацыянальны склад (на 1 студзеня 2016 года):
Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне
Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне раёна: Шарская гарадская адміністрацыя, Ауэзаўская пасялковая адміністрацыя, Жангізтобінская пасялковая адміністрацыя, Жармінская пасялковая адміністрацыя, Суыкбулацкая пасялковая адміністрацыя і 17 сельскіх акруг.
Зноскі
- Численность населения Республики Казахстан по отдельным этносам на начало 2016 года(недаступная спасылка). Комитет по статистике Министерства национальной экономики Республики Казахстан. Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2017. Праверана 14 ліпеня 2016.
- Почтовые индексы Казахстана Архівавана 16 ліпеня 2011.
- Жарминский район . Государственный архив Восточно-Казахстанской области. Праверана 14 ліпеня 2016.
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.