From Wikipedia, the free encyclopedia
Жан-Люк Гадар (фр.: Jean-Luc Godard; 3 снежня 1930, Парыж — 13 верасня 2022) — франка-швейцарскі кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст і кінапрадзюсар марксісцкіх перакананняў, стаяў ля вытокаў французскай новай хвалі. Яго фільмы 1960-х аказалі рэвалюцыйны ўплыў на сусветнае кінамастацтва.
Жан-Люк Гадар | |
---|---|
Jean-Luc Godard | |
Імя пры нараджэнні | Jean-Luc Godard |
Дата нараджэння | 3 снежня 1930[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 верасня 2022[4][5][…] (91 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Paul Godard[d][11] |
Маці | Odile Monod[d][11] |
Жонка | Ганна Карына[12], Anne Wiazemsky[d][12] і Anne-Marie Miéville[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, кінапрадзюсар |
Кар’ера | 1954 — 2022 |
Кірунак | Французская новая хваля |
Узнагароды |
«Залаты мядзведзь» (1965), «Залаты леў» (1983) |
IMDb | 0000419 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 3 снежня 1930 года ў Парыжы. Як і большасць рэвалюцыянераў-сацыялістаў, паходзіў з забяспечанай сям’і. Бацька быў урачом і трымаў прыватную клініку, а маці паходзіла з заможнага роду швейцарскіх банкіраў. Пачатковую адукацыю атрымаў ў Ньёне (Швейцарыя) і ў парыжскім ліцэі «Рамер».
У 1949 годзе паступіў у Сарбону, на філасофскі факультэт. Атрымаў дыплом этнографа. Захапленне кінематографам і знаёмства з вядомым крытыкам А. Базенам дазволіла яму ўладкавацца ў 1959 годзе ў «Газет дзю сінема», а праз год Гадар ужо актыўна супрацоўнічаў з часопісам «Кае дзю сінема».
Першы фільм «Аперацыя бетон» зняў у 1954 годзе, а ў 1959 годзе — першы поўнаметражны фільм «На апошнім дыханні» — адну з першых з’яваў французскага кінематографа новага пакалення, якое пазней назвала сябе «новай хваляй». Галоўнымі тэмамі новай плыні зрабіліся свабода, перамены ў грамадстве, бунт моладзі супраць старога ладу.
Наступны фільм «Маленькі салдат» (1960) быў забаронены цэнзурай і з’явіўся на экранах толькі ў 1963 г.
Фільм «Жыць сваім жыццём» (1962) зрабіў «зоркай» артыстку Анну Карыну. Ён апавядае гісторыю маладой жанчыны, якая хацела быць свабоднай, але пад ціскам матэрыяльных праблем стала прастытуткай. «Пагарда» (1963) і «Карабінеры» прысвечаны праблемам процістаяння чалавека і грамадства, уласнай годнасці і матэрыяльных абставін.
«Альфавіль» (1965) — тэхнакратычная антыўтопія пра таталітарнае грамадства, у якім душацца чалавечыя пачуцці. Далей выходзяць «Шалёны П’еро» (1965) і «Мужчынскае-жаночае» (1966).
«Кітаянка» (1967) — аналітычны, месцамі крытычны погляд на рэвалюцыйную моладзь. Падчас працы над фільмам Гадар ажаніўся з Эн Вяземскі. Іншым фільмам на рэвалюцыйную тэматыку быў «Уік-энд» (1967). Выкарыстоўвае эксперыментальныя, авангардныя метады будовы фільма.
Актыўна ўдзельнічае ў падзеях «Чырвонага мая» ў 1968 годзе, знімае шэраг прапагандысцкіх фільмаў. Да гэтага перыяду адносяцца «Вецер з усходу» (1970), «Праўда» (1970). Спрабуе ўжываць ідэі сацыялізму ў працэсе стварэння кіно.
Пазней вяртаецца да «вялікага кіно»: «Ратуй, хто можа (свае жыццё)», «Палкасць» (1982), «Імя: Кармэн» (1983). У 1990-х гадах стварае буйную кінаанталогію «Гісторыя кіно», а ў 1995 годзе — фільм «Моцарт назаўсёды», прысвечаны праблемам мастацтва і мастака.
У 2002 годзе сумесна з шэрагам рэжысёраў (Віктор Эрысэ, Чэнь Кайгэ, Спайк Лі, Вім Вендэрс і іншыя) здымае дылогію «На дзесяць хвілін старэйшы», з двух фільмаў — «Труба» і «Віяланчэль». Кожны складаецца са шматлікіх кароценькіх навел, і кожная з іх створана асобным рэжысёрам. Канкрэтна Гадар зняў навелу «У цемры часу».
У 2010 годзе выходзіць фільм «Сацыялізм».
Творчасць Ж.-Л. Гадара значна ўплывала на развіццё сучаснага кінематографа, асабліва кірункаў арт-хаус. Некаторыя фільмы зрабіліся культавымі.
Памёр 13 верасня 2022 года, здзейсніўшы асіставанае самагубства[13].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.