Еўрапейскі тур PTC 2015/2016 – Этап 5 (снукер)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Еўрапейскі тур PTC 2015/2016 – Этап 5 (таксама вядомы як Адкрыты чэмпіянат Гібралтара 2015 (англ.: Gibraltar Open 2015)) — прафесійны нізкарэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 9 па 13 снежня 2015 года ў Tercentenary Sports Hall, на Гібралтары. Прызавы фонд турніру склаў €125,000, з якіх €25,000 атрымаў пераможца.
Еўрапейскі тур PTC 2015/2016 – Этап 5 | |
![]() | |
Сезон | 2015/2016 |
---|---|
Тэрміны | 9 — 13 снежня 2015 |
Арэна | Tercentenary Sports Hall |
Краіна | Гібралтар |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Dafabet |
Фармат | Нізкарэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | €125,000 |
Прызавыя пераможцы | €25,000 |
Фінал | |
Пераможца | ![]() |
Фіналіст | ![]() |
Лік | 4:1 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 128 (+51) |
Колькасць матчаў | 122 (+49) |
Колькасць фрэймаў | 663 |
Колькасць соценных серый | 42 |
Найвышэйшая серыя | 147 (Марка Фу) |
←ЕТ4 ● PTC 2015/2016 ● ЕТ6→ | |
● Адкрыты чэмпіянат Гібралтара ● АЧГ2017→ | |
Снукерны сезон 2015/2016 | |
←Чэмпіянат Вялікабрытаніі | Мастэрс→ |
Пераможцам турніру стаў Марка Фу з Ганконга, які перайграў на сваім шляху да тытула Сэма Бэйрда (4:2), Дылана Крэйга (4:2), бельгійца Луку Брэсэля (4:2), Дамініка Дэйла ў чвэрцьфінале (4:1), кітайца Ляна Вэньбо ў паўфінальным матчы (4:0) і валійца Майкла Уайта ў фінальным паядынку (4:1). Гэтая перамога стала пятым прафесійным і першым тытулам PTC у кар'еры 37-гадовага азіята, а таксама першым прафесійным турнірам, выйграным Фу з ліпеня 2013 года (пасля адкрытага чэмпіянату Аўстраліі). Апроч таго, перамога на чэмпіянаце паспрыяла ўздыму снукерыста з 14-га на 13-ы радок у сусветным рэйтынгу.