Ельна (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ельна — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Друйка, за 3 км на паўночны-захад ад горада Браслаў. Належыць да групы Браслаўскіх азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».
Ельна | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 1,61 км |
Шырыня | 0,5 км |
Плошча | 0,46 км² |
Аб’ём | 0,0012 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 4,2 км |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 138 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча паверхні возера 0,46 км². Найбольшая глыбіня 6,1 м. Даўжыня 1,61 км, найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 4,2 км. Аб’ём вады 1,2 млн м³. Плошча вадазбору 138 км².
Схілы катлавіны на ўсходзе і поўдні вышынёй 10—13 м, параслі хваёвым лесам, астатнія 2—6 м, на поўначы разараныя. Берагі пад хмызняком. Мелкаводдзе да глыбіні 1 м пясчанае, ніжэй дно сапрапелістае. Упадаюць 5 ручаёў, у т. л. з возера Бярэжа; на поўначы выцякае ручай у возера Струста. Зарастае да глыбіні 2—2,5 м, пераважна падводнай расліннасцю.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.