From Wikipedia, the free encyclopedia
Елка еўрапейская, Елка звычайная[2][3][4] (Picea abies), вечназялёнае дрэва роду елка сямейства хваёвых.
Елка еўрапейская | ||||||||||||||||
Агульны выгляд дарослай расліны, Эстонія | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Picea abies (L.) H.Karst., 1881 | ||||||||||||||||
Распаўсюджанне віда ў Еўропе[1]. | ||||||||||||||||
Ахоўны статус | ||||||||||||||||
|
Вышыня дрэў 30—35 м (часам да 45—52 м), дыяметр да 100—150 см. Кара шэрая, адслойваецца ў старых дрэў тонкімі лускавінкамі. Каранёвая сістэма паверхневая, таму пры моцным ветры дрэвы нярэдка выварочваюцца з каранямі. Крона густая, конусападобная. Ігліца цёмна-зялёная, чатырохгранная, завостраная, 1—2,5 см даўжынёй.
Жаночыя шышкі напачатку чырвоныя, пазней бурыя, блішчастыя, выцягнутыя, яйкападобныя; мужчынскія шышкі дробныя, чырвоныя або жоўта-зялёныя, 10–15 см даўжынёй і 3–4 см шырынёй; насенныя лускавіны ромбападобныя, наверсе зубчастыя.
Ценевынослівае дрэва. Расце на свежых гліністых, сугліністых і супясчаных глебах. Лесаўтваральны від у таежнай зоне Еўропы.
Шырока распаўсюджана на паўночным усходзе Еўрапейскай часткі Расіі, па ўсёй Сібіры (за выключэннем тундравых раёнаў) і далей да ўзбярэжжа Ахоцкага мора і сярэдняга цячэння Амура.
На тэорыторыі Беларусі елка еўрапейская пашырана ў паўночнай і цэнтральнай частках, дзе ўтварае яловыя лясы. На поўдні трапляецца рэдка: на Палессі вядома 32 астраўныя ўчасткі, 3 з іх у Маларыцкім і Брэсцкім раёнах, дзе расце карпацкая форма елкі еўрапейскай.
Інтрадукавана ў Паўночнай Амерыцы.
Елка адрозніваецца высокай ценевынослівасцю, марозаўстойлівая, трывае залішняе ўвільгатненне, але церпіць ад засух, позніх веснавых і ранніх восеньскіх замаразкаў, задымленасці і сухасці паветра. Цвіце елка ў маі-чэрвені, шышкі выспяваюць восенню.
Жыве 250–300, рэдка да 450 год.
Драўніна выкарыстоўваецца ў будаўніцтве, цэлюлознай прамысловасці. Елка часта сустракаецца ў ахоўных насаджэннях уздоўж дарог.
Паводле The Plant List на 2013 год, у сінаніміку віду ўваходзяць[10]:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.