Дэпартацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэпарта́цыя — выгнанне асобы або групы асоб з мясціны або краіны. Можа таксама звацца высылкай, выгнаннем або катаргай.
Дэпартацыя — адміністрацыйнае выправаджэнне за межы Рэспублікі Беларусь — ужываецца ў дачыненні да замежнага грамадзяніна і асобы без грамадзянства.
Артыкул 6.11 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.[1]
Канстытуцыйна-прававы статус фізічных асоб |
Асноўныя статусы |
Грамадзянства Падданства |
Дадатковыя статусы |
Бежанец Асоба, якая шукае сховішчы |
Спадарожныя паняцці |
Натуралізацыя Дэпартацыя |
49-ы артыкул 4-й Жэнеўскай канвенцыі забараняе дэпартацыю людзей на або з тэрыторыі, якая знаходзіцца пад акупацыяй:
Individual or mass forcible transfers, as well as deportations of protected persons from occupied territory to the territory of the Occupying Power or to that of any other country, occupied or not, are prohibited, regardless of their motive.... The Occupying Power shall not deport or transfer parts of its own civilian population into the territory it occupies. |
Кожная краіна пакідае за сабой магчымасць дэпартацыі іншаземцаў, нават доўгачасовых рэзідэнтаў. Тыя замежнікі, што ўчынілі сур'ёзныя правапарушэнні, нелегальна трапілі на тэрыторыю краіны, пратэрмінавалі сваю візу ці іншым чынам страцілі свой легальны статус, могуць быць дэпартаваны[2].
Ужо ў натуральным праве XVIII стагоддзя існавала пагадненне, што высяленне нацыі з тэрыторыі, якую тая насяляе, недапушчальна[3].
Дэпартацыя часта павінна быць зацверджаная судом або службовымі асобамі, што адрознівае яе ад адміністрацыйнай высылкі, калі асобе адмаўляецца ва ўездзе ў краіну[4].
Дэпартацыя ў межах дзяржавы ў дачыненні да этнасаў таксама мае азначэнне перасяленне народаў. Тлумачэннем унутранай дэпартацыі народнасці, напрыклад, можа быць пагроза іх дапамогі ворагу падчас вайны або паўстання.
Напрыклад, падчас II сусветнай вайны паволжскія немцы, чачэнцы і крымскія татары былі дэпартаваны Сталінам ў Савецкім Саюзе (глядзіце Дэпартацыя народаў у СССР).
Нацысцкая паліцыя дэпартавала яўрэяў і цыганаў у лагеры смерці або канцэнтрацыйныя лагеры (глядзіце Endlösung). Таму эўфемізм «дэпартацыя» ў дачыненні да Халакоста азначае хутчэй «адасланне на смерць».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.