![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d0/Danube_delta_Landsat_2000.jpeg/640px-Danube_delta_Landsat_2000.jpeg&w=640&q=50)
Дэльта Дуная
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэльта Дуная — другая па велічыні рачная дэльта ў Еўропе пасля дэльты Волгі. Плошча 4152 км², з якіх 3446 км² (83,0 %) знаходзяцца ў межах Румыніі, астатняе (17,0 %) знаходзіцца ва Украіне[1].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d0/Danube_delta_Landsat_2000.jpeg/640px-Danube_delta_Landsat_2000.jpeg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f2/In_Danube_Delta.jpg/640px-In_Danube_Delta.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ed/Delta_Dunarii_500.jpg/640px-Delta_Dunarii_500.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/92/RO004MS-04.jpg/320px-RO004MS-04.jpg)
Плошча дэльты ўвесь час вагаецца: з-за наносных адкладаў яна высоўваецца на ўсход у сярэднім на 40 м у год. З-за гэтага шэраг селішчаў, якія на момант заснавання размяшчаліся ў непасрэднай блізкасці ад Чорнага мора, зараз знаходзяцца на значнай адлегласці ад яго. Да прыкладу, сучасная адлегласць ад горада Вілкава, заснаванага ў 1746 годзе, да мора складае ўжо больш 6 кіламетраў па Ачакаўскай гарлавіне паводле дадзеных за 2005 год[2]. З-за заглейвання адных рэчышчаў і ўтварэння іншых, лінія фарватара асноўных рукавоў ракі зменлівая, а таму з’яўляецца прычынай тэрытарыяльных спрэчак паміж Румыніяй з аднаго боку і СССР, а потым Украінай з іншага.