From Wikipedia, the free encyclopedia
Дуглас Хайд, англ.: Douglas Hyde, ірл.: Dubhghlas de hÍde, псеўданім — ірл.: An Craoibhín Aoibhinn (17 студзеня 1860, Каслры, графства Раскоман, Ірландыя — 12 ліпеня 1949, Дублін) — першы прэзідэнт Ірландыі з 25 чэрвеня 1938 да 24 чэрвеня 1945 года.
Дуглас Хайд | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Douglas Hyde | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Seán T. O'Kelly[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Пераемнік | Eoin MacNeill[d] | ||||||
Нараджэнне |
17 студзеня 1860[1][2][…] |
||||||
Смерць |
12 ліпеня 1949[1][2][…] (89 гадоў) |
||||||
Імя пры нараджэнні | англ.: Douglas Ross Hyde | ||||||
Бацька | Arthur Hyde[d][4] | ||||||
Маці | Elizabeth Oldfield[d][4] | ||||||
Жонка | Lucy Cometina Kurtz[d][5] | ||||||
Дзеці | Nuala Hyde[d][4] і Úna Hyde[d][4] | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | бакалаўр мастацтваў[d] (1884) і доктар кананічнага і грамадзянскага права[d] | ||||||
Дзейнасць | мовазнаўства[6], ірландская мова[6], палітыка[6] і пераклад[6] | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды |
Doctor of Letters[d] (1906) ганаровае грамадзянства[d] (1909) ганаровае грамадзянства[d] (1906) ганаровае грамадзянства[d] (1906) |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Быў адным з першых прафесараў ірландскай мовы ў Нацыянальным універсітэце Ірландыі і вядомым паэтам і фалькларыстам, у 1893 годзе стаў адным з заснавальнікаў і старшынёй Гэльскай лігі, ірл.: Conradh na Gaeilge, арганізацыі, якая прапагандавала ірландскую мову і культуру, членамі якой былі сярод іншых Эйман дэ Валера, Патрык Пірс і Майкл Колінз, пасля арганізатары Ірландскай вайны за незалежнасць. У 1915 годзе, незадаволены усё большай і большай ваенізаванасцю Гэльскай лігі, Хайд склаў з сябе прэзідэнцкія паўнамоцтвы. У вайне ён не браў удзел і не падтрымліваў Шын Фейн, у 1922 годзе пасля атрымання Ірландыяй незалежнасці быў прызначаны сенатарам, але ў 1925 годзе сышоў у адстаўку з-за крытыкі ў яго адрас, звязанай са спавяданнем Хайдам пратэстанцтва.
У 1938 годзе пасля прыняцця ў Ірландыі рэспубліканскай канстытуцыі па пагадненні паміж усімі палітычнымі партыямі краіны высунуты на прэзідэнцтва і як адзіны кандыдат заняў пасаду. З-за пагаршэння здароўя і нязгоды з палітыкай кабінета Эймана дэ Валеры адмовіўся высоўвацца на другі тэрмін, і яго змяніў Шон Томас О’Келі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.