From Wikipedia, the free encyclopedia
Майкл Ко́лінз (ірл.: Mícheál Ó Coileáin, англ.: Michael Collins; 16 кастрычніка 1890, каля Сэмз Крос, Вест Корк, Ірландыя — 22 жніўня 1922, Беал-на-Мблат, каля Корка) — ірландскі нацыянальны герой, рэвалюцыянер, палітычны і ваенны дзеяч.
Майкл Колінз | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ірл.: Mícheál Seán Ó Coileáin англ.: Michael John Collins | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Eoin MacNeill[d] | ||||||
Пераемнік | Уільям Томас Косгрэйв | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Arthur Griffith[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
16 кастрычніка 1890[1][2] |
||||||
Смерць |
22 жніўня 1922[1][2][…] (31 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Прыналежнасць | Ірландская Свабодная дзяржава | ||||||
Званне | галоўнакамандуючы | ||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З сям’і фермера, наймалодшы з васьмі дзяцей. Рана застаўся без бацькі, з малых гадоў пад уплывам ірландскай нацыянальнай ідэі, якую яму выказвалі бацька, потым школьны настаўнік. Яшчэ да 14 гадоў пачаў удзел у барацьбе за незалежнасць Ірландыі.
Член Ірландскага рэспубліканскага брацтва (1909). Падчас Велікоднага паўстання (1916) капітан Ірландскіх добраахвотнікаў, пасля правалу інсурэкцыі зняволены на 8 месяцаў. Адзін з «выканаўчых дырэктараў» (англ. Executive) Ірландскіх добраахвотнікаў (1917, з 1919 — Ірландская рэспубліканская армія). Прэзідэнт Ірландскага рэспубліканскага брацтва (з 1917). Ваенны кіраўнік ірландскіх рэспубліканскіх сіл (1917), стваральнік і кіраўнік контрразведкі ІРА, у тым ліку сакрэтнай групы забойцаў «Сквод» (нефарм. «12 апосталаў»), якая паспяхова змагалася з аддзяленнем «G» брытанскай разведкі ў Ірландыі. Арганізатар кампаніі па збору сродкаў і прыцягненню добраахвотнікаў, кіраўнік сакрэтных паставак зброі і боепрыпасаў у Ірландыю.
Міністр фінансаў у Дойле (ірландскім парламенце). Пасля Вайны за незалежнасць прадстаўнік Ірландыі на мірных перамовах у Лондане (1921)[3]. Падпісаў (21.12.1921) пагадненне, паводле якога паўднёвая частка Ірландыі атрымлівала статус дамініёна. Пагадненне падзяліла нацыянальныя сілы, і ў выніку пачало грамадзянскую вайну ў Ірландыі (28.6.1922).
Вядома, што Колінз без ахвоты падпісваў нявыгаднае для Ірландыі пагадненне, якое фактычна адкідала палітычныя дасягненні 1919—1921, і добра ўсведамляў наступствы. Аднак ён лічыў, што будучае дасягненне незалежнай дзяржаўнасці Ірландыі залежыць ад мноства неабходных паступовых крокаў, адным з якіх было і пагадненне. Вядома, што пасля падпісання ён пісаў сябрам, што толькі што падпісаў сабе смяротны прысуд.
Пасля сыходу дэ Валера ў адстаўку з-за пагаднення кіраўнік Часовага Ураду (студзень 1922), быў адным з тых, хто прыймаў здачу брытанцамі Дублінскага замка — сядзібы брытанскіх уладаў у Ірландыі. Галоўнакамандуючы ўрадавай Арміі Свабоднай Дзяржавы (Ірландская Рэспубліканская Армія) з чэрвеня 1922. Быў забіты з засады, верагодна, праціўнікамі пагаднення з Брытаніяй, хоць у гістарыяграфіі і існуюць іншыя версіі (брытанскія сакрэтныя службы, уласныя людзі і інш.).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.