![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4c/RU_COA_Drutsky-Lyubetsky.svg/langbe-640px-RU_COA_Drutsky-Lyubetsky.svg.png&w=640&q=50)
Друцкія-Любецкія
княжацкі род / From Wikipedia, the free encyclopedia
Друцкія-Любецкія (ці часта Любецкія) (польск.: Druccy-Lubeccy / Lubeccy, руск.: Друцкие-Любецкие / Друцко-Любецкие[1] / Любецкие) — княжацкі род у Вялікім Княстве Літоўскім, Расійскай імперыі і міжваеннай Польшчы (1921—1939), адгалінаванне з канца XV ст. роду князёў Друцкіх. Карысталіся гербам «Друцк». Першапачаткова прадстаўнікі роду былі праваслаўнымі, а з канца XVI ст. пераходзілі ў каталіцтва. Самым выдатным і тытулаваным прадстаўніком роду стаў князь Францішак Ксаверый Друцкі-Любецкі (1778—1846).
Хуткія факты Друцкія-Любецкія, Перыяд ...
Друцкія-Любецкія | |
---|---|
![]() «Друцк» | |
Перыяд | з канца XV ст. да сярэдзіны XX ст. як тытулаваная арыстакратыя |
Родапачынальнік: | князь Васіль Рыгоравіч Друцкі (XV ст.) |
Кагнаты: | князі Друцкія |
Радзіма | Друцкае княства, Вялікае Княства Літоўскае |
Падданства |
Вялікае Княства Літоўскае; Расійская імперыя; Польская Рэспубліка (1918—1939) |
Маёнткі | Друцкі замак, маёнтак Чарлёна (Чарлёна, Лунна, Станіславова і інш.) у Гродзенскім павеце; маёнтак Шчучын (Шчучын, Каралеўшчына і інш.) у Лідскім павеце; маёнткі Лунін, Пагост-Загародскі, Парахонск у Пінскім павеце); маёнтак Любавічы ў Аршанскім павеце; маёнткі Манькавічы і Казлоўск у Дзісенскім павеце; маёнтак Стары Ракаў у Мінскім павеце; маёнтак Ужвенты (Ковенская губерня); у Царстве Польскім маёнткі Тэрэсін і Балтаў |
Палацы | Шчучынскі палац, сядзіба Станіславова, сядзіба Панямонь і інш. |
Грамадзянская дзейнасць | вайсковая справа, дзяржаўна-адміністрацыйная дзейнасць, прадпрымальніцтва |
Рэлігійная дзейнасць | праваслаўныя, католікі |
Закрыць