пагоркі выцягнутай формы From Wikipedia, the free encyclopedia
Дру́мліны[1] — прадаўгаватыя ўзгоркі абцякальнай эліптычнай формы з матэрыялу пераважна асноўнай марэны.
Друмліны размешчаны групамі ў раёнах распаўсюджвання плейстацэнавых покрыўных ледавікоў; утвараюць друмлінавы ландшафт. Доўгай воссю друмліны выцягнутыя ў кірунку руху лёду; тупым, больш стромкім і высокім канцом, звернутыя ў процілеглы бок. Вышыня друмлінаў складае 5—45 м, шырыня — 150—400 м, даўжыня — ад некалькіх сотняў метраў да 2,5 км.
На тэрыторыі Беларусі друмліны трапляюцца на ўзгорыстых раўнінах Беларускага Паазер’я, каля гарадскога пасёлка Відзы, у напрамку на поўнач ад возера Мядзел, на паўднёвы захад ад Чашнікаў[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.