From Wikipedia, the free encyclopedia
Дружба[1] (укр.: Дружба) — пасёлак гарадскога тыпу ў Цярнопальскім раёне Цярнопальскай вобласці Украіны на аўтадарозе Цярнопаль — Чарнаўцы. Да 1963 г. паселішча мела назву Зялёная ці Зэлэна[1] (укр.: Зелена).
Пасёлак гарадскога тыпу
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Развіваць населены пункт пачалі як паселішча чыгуначнікаў з 1896 г., калі быў адкрыты чыгуначны рух на лініі Цярнопаль — Капычынці. Паблізу мястэчка ў выніку археалагічных раскопак выяўленыя помнікі ранняга жалезнага веку.
Сёння тут функцыянуюць прадпрыемствы АТ «Галнафтахім», ТАА «Эталон-лес», камбінат хлебапрадуктаў, СП «Кераміка», кансервавы і дрэваапрацоўчы заводы, цэх перапрацоўкі драўніны, пункт цукровага завода. У мястэчку дзейнічаюць агульнаадукацыйная школа I—III ступеняў, дом культуры, бібліятэка. Ёсць грэка-каталіцкі і праваслаўны храмы.
Паблізу мястэчка, побач з чыгункай на тэрыторыі вучэбна-аздараўленчага комплексу «Чырвоная каліна» знаходзіцца аднайменны батанічны сад.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.