Другая Усебеларуская канферэнцыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Другая Усебеларуская канферэнцыя[1] — нарада беларускіх палітычных дзеячаў у эміграцыі, адбылася 12 — 16 кастрычніка 1925 года ў Берліне[2].
Склікана А. І. Цвікевічам. Ёсць вынікам расколу ў беларускім эмігранцкім асяроддзі, а таксама перамен, што адбыліся ў 1921—1925 гг. у БССР і Заходняй Беларусі пасля Першай Усебеларускай канферэнцыі (Прага, 1921 г.)[3].
У літаратуры за 1-й і 2-й канферэнцыямі замацаваліся назвы Усебеларускіх палітычных канферэнцый або Нацыянальна-палітычных нарад[4].