Докшыцы (гміна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гміна Докшыцы (польск.: Gmina Dokszyce) — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1939 года ў Навагрудскім ваяводстве, Віленскай зямлі, Віленскім ваяводстве Польскай Рэспублікі. Сядзіба размяшчалася ў Докшыцах (3004 жых. у 1921 годзе[1]), якія з’яўляліся асобнай гарадской гмінай[2].
Докшыцы | |
---|---|
польск.: Gmina Dokszyce | |
Краіна | |
Уваходзіць у |
1920—1925: Дунілавіцкі павет 1926—1939: Дзісенскі павет |
Уключае | 113 грамад |
Адміністрацыйны цэнтр | Докшыцы |
Дата ўтварэння | 1921 |
Дата скасавання | 1939 |
Насельніцтва (1921) | 7 762[1] |
Першапачаткова тэрыторыя гміны ўваходзіла ў склад Барысаўскага павета. 7 лістапада 1920 года была ўключана ў склад новаўтворанага Дунілавіцкага павета[3] пад Упраўленнем прыфрантавых і этапных тэрыторый[4]. 19 лютага 1921 года разам з астатнім паветам увайшла ў склад новаўтворанага Навагрудскага ваяводства. 13 красавіка 1922 года гміна разам з астатнім Дунілавіцкім паветам была ўключана ў склад Віленскай зямлі[5], ператворанай 20 студзеня 1926 года ў Віленскае ваяводства. 1 студзеня 1926 года гміна з Дунілавіцкага павета (які адначасова змяніў назву на Пастаўскі павет) перададзена ў склад Дзісенскага павета таго ж ваяводства[6].
11 красавіка 1929 года ў склад гміны Глыбокае перададзены часткі гмін Параф’янава, Порплішча і скасаванай гміны Тумілавічы, у той час як часткі гміны Докшыцы перададзены ў склад гмін Глыбокае і Порплішча, а з часткі гміны створана новая гміна Галубічы[7].
У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі.