Дзяржаўны ўніверсітэт імя Э. Уэйна
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяржаўны ўніверсітэт імя Э. Уэйна (англ.: Wayne State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Дэтройт у штаце Мічыган, ЗША.
Гэта трэці па велічыні універсітэт штата Мічыган. Заснаваны ў 1868 годзе, універсітэт прапануе каля 350 праграм навучання. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю.
Галоўны кампус універсітэта займае 203 гектары, спалучаючы больш за 100 навучальных і даследчых будынкаў. У яго таксама ёсць тры спадарожнікавыя кампусы ў акругах Макомб і Уэйн.
Універсітэт названы ў гонар Энтані Уэйна (1745—1796), амерыканскага вайскоўца, дзяржаўнага дзеяча і аднаго з бацькоў-заснавальнікаў ЗША.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.