From Wikipedia, the free encyclopedia
Джэйш аль-Іслам (араб. جيش الإسلام — «Армія ісламу») — кааліцыя сірыйскіх антыўрадавых узброеных груповак ісламісцкага напрамку, якая сфармавалася восенню 2013 года.
Джэйш аль-Іслам | |
---|---|
араб. جيش الإسلام | |
| |
Іншыя назвы | Армія ісламу |
З'яўляецца часткай | Ісламскі фронт, Савет сірыйскага рэвалюцыйнага камандавання, Аперацыйны цэнтр «Вызваленне Алепа» |
Ідэалогія | ісламізм |
Этнічная прыналежнасць | арабы |
Рэлігійная прыналежнасць | Іслам суніцкага толку, Вахабізм |
Лідары |
Захран Алуш † Ісам Аль-Бувайдані |
Штаб-кватэра | Усходняя Гута |
Сфарміравана | 29 верасня 2013 |
Саюзнікі |
Саудаўская Аравія, Свабодная сірыйская армія (большасць падраздзяленняў), Ахрар аш-Шам, Фронт аль-Нусра (перыядычна), Ісламскі саюз воінаў Леванта, Армія маджахедаў |
Праціўнікі | Узброеныя сілы Сірыі[1], ІДІЛ[1], НФВП-ГК, Брыгада аль-Абас, Фронт аль-Нусра (перыядычна), Файлак ар-Рахман |
Колькасць членаў | ад 12 000 да 25 000 |
Удзел у канфліктах | Грамадзянская вайна ў Сірыі |
Сайт | jaishalislam.com |
Да красавіка 2018 года ўяўляла сабой найбольш магутную ўзброеную групоўку ў анклаве Усходняя Гута, у непасрэднай блізкасці да Дамаска. Супернічала за ўплыў у рэгіёне з групоўкамі «Файлак ар-Рахман» і «Фронт аль-Нусра». Штаб-кватэра і асноўныя сілы ўтварэння дыслакаваліся ў горадзе Дума. У красавіку 2018 года ў выніку наступленне ўрадавых сілаў кааліцыя была вымушана здаць пазіцыі і цяжкае ўзбраенне і эвакуявацца на поўнач правінцыі Алепа, кантраляваную турэцкімі УС і Сірыйскай нацыянальнай арміяй.
Падтрымліваецца Саудаўскай Аравіяй.
Уваходзіць у спіс тэрарыстычных арганізацый, складзены сірыйскім урадам[1]. У расійскі адзіны федэральны спіс тэрарыстычных арганізацый не ўключана[2]. Прызнана тэрарыстычнай ў Іране і Егіпце[3]. У той жа час, яна публічна асуджае ісламісцкі тэрарызм.
У маі 2016 года Расія прапаноўвала Савету бяспекі ААН прызнаць «Джэйш аль-Іслам» тэрарыстычнай групоўкай, аднак гэта прапанова не знайшла падтрымкі[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.