Джэймс Хант
From Wikipedia, the free encyclopedia
Джэймс Сайман Уоліс Хант (англ.: James Simon Wallis Hunt; 29 жніўня 1947 — 15 чэрвеня 1993) — англійскі аўтагоншчык, чэмпіён свету 1976 года ў аўтагонках у класе Формула-1. Па заканчэнні гоначнай кар’еры працаваў каментатарам на BBC і прадпрымальнікам.
Джэймс Хант | |
---|---|
англ.: James Hunt | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол[1] |
Імя пры нараджэнні | англ.: James Simon Wallis Hunt |
Спецыялізацыя | аўтаспорт |
Клуб | Hesketh Racing[d], Мак-Ларэн і Wolf Racing Cars[d] |
Нарадзіўся |
29 жніўня 1947(1947-08-29)[2][3]
|
Памёр |
15 чэрвеня 1993(1993-06-15)[2][3][…] (45 гадоў)
|
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пачаўшы кар’еру гоншчыка ў кузаўных аўтагонках, Хант неўзабаве пераходзіць у Формулу-3. Сваімі поспехамі ён прыцягнуў увагу каманды Hesketh і ў 1973 годзе ўпершыню выступіў у класе Формула-1 у складзе гэтай каманды. У канцы 1975 года ён становіцца пілотам McLaren і ў 1976 годзе, атрымаўшы 6 перамог, становіцца чэмпіёнам свету. У наступныя два гады Хант працягвае выступаць у McLaren, але ўжо з значна меншым поспехам, і ў 1978 годзе ён сыходзіць у адстаўку. У 1979 годзе Хант вяртаецца ў Формулу-1 у складзе новай каманды — Walter Wolf Racing. З сямі гонак ён скончыў толькі адну (восьмае месца), пасля чаго ўжо ў сярэдзіне сезону Хант канчаткова сыходзіць з вялікага спорту.